Навальнічны фронт бязлітасна прайшоўся па Магілёўскай вобласці - менш як за гадзіну непагадзь нарабіла шмат бяды: абарваны лініі электраперадачы, сарваны дахі дамоў, зломаны дрэвы, пашкоджаны аўтамабілі, ёсць пацярпелыя і загінуўшыя. Вялікія страты налічваюцца ў лясным фондзе - паводле папярэдніх даных, у рэгіёне пацярпела больш як 5 тыс. га.