Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе ў Чавускім раёне 8 чэрвеня. Пра гэта расказала загадчыца сектара культуры Чавускага райвыканкама Святлана Герцава.
У маленькіх пацыентаў Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы - незвычайны дзень. Наведаць іх прыйшло шмат людзей. У стацыянары ўрачыста адкрылі абноўлены гульнявы пакой. Як адзначылі выступоўцы, гэта магчымасць адцягнуцца ад хваробы, пагуляць і весела правесці час.
XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 31 кастрычніка па 7 лістапада.
Асноўным месцам правядзення стане Мінск. Паказы ўжо традыцыйна будуць арганізаваны не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых цэнтрах, каб уся краіна адчувала сябе датычнай да фестывалю.
Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці гавораць самі за сябе. Актыўныя работы па рамонце, абнаўленні вуліц, дарог і пляцовак, паркаў і сквераў вядуцца ў кожным кутку вобласці. Чавусы ў іх ліку.
Падыходы да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля ўдасканалены ў краіне. Гэта прадугледжана ўказамі Прэзідэнта нумар 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» і нумар 94 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 6 сакавіка 2025 года.
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі 2025 года. Размова аб гэтым ішла ў час наведвання прадпрыемства Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым, паведамілі на прадпрыемстве.