«Зроблена ў Беларусi» — традыцыйная выстава тэхнікі, якую прадставілі гасцям фестывалю «Александрыя збірае сяброў". Можна не толькі паглядзець, але і пратэставаць узоры МТЗ, МАЗ, Geely.
Сёння, 5 ліпеня, аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна становіцца месцам прыцягнення гасцей. Тут пачынаецца фестываль «Купалле». Да самага адкрыцця свята пачынаюць з'язджацца шматлікія госці.
Экспазіцыя музея Славы Магілёўшчыны паказвае цярністы шлях беларусаў праз стагоддзі да незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны, які пабудавалі ў Магілёўскім раёне побач з легендарным Буйніцкім полем, дзе ў Вялікую Айчынную ішлі самыя бязлітасныя абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра.
Урачыстая цырымонія ўшанавання выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю адбылася 3 ліпеня на плошчы Славы падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень Незалежнасці - гэта сімвал нацыянальнага адзінства, любові да сваёй Радзімы і агульнай адказнасці за яе будучыню. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас вячэрняга святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Славы.
Уручэннем пасведчанняў аб занясенні ў Кнігу славы Магілёўшчыны, святочным канцэртам, яркім феерверкам і акцыяй «Праспяваем гімн разам» завяршыліся ўрачыстасці Дня Незалежнасці ў Магілёве. Фінальныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся на плошчы Славы.
Адной з самых эмацыйна няпростых кропак у маршруце Міжнароднага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» стаў памятны знак «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Уражанні і ўзрушэнні маладых людзей - у нашым сюжэце ТРК «Магілёў».
У вёсцы Чырвоны бераг Быхаўскага раёна адкрылі адрэстаўраваны памятны знак жыхарам вёскі, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта ініцыятыва філіяла транспартнай інспекцыі, якую падтрымалі мясцовыя ўлады і арганізавалі працу на меркаваным месцы трагедыі