Абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдзе 13 лістапада ў Палацы мастацтваў Бабруйска.
У адборачным туры прымуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы розных нацыянальнасцей. Удзельнікі фестывалю прадэманструюць разнастайнасць народных культур і яркі творчы каларыт.
Будзе прадстаўлена самабытная традыцыйная кухня і выстава выяўленчага мастацтва розных дыяспар, якія пражываюць у нашай краіне.