RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 8 мая

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна. Магілёў-2021. Пераможная» пройдзе ў абласным цэнтры 8 мая. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Спецыяльную прэмію за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі моладзі вобласці ў Магілёве

Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі сёння ў горадзе на Дняпры. Уладальнікамі высокай узнагароды сталі больш за 30 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, журналісты і спартсмены.

Грамадскія аб’яднанні Магілёва падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Сёння ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся прадстаўнікі шасці грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх ветэранскае і маладзёжнае крыло, прафсаюзы. Прадстаўнікі магілёўскіх гарадскіх арганізацый падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

У Магілёве 6 мая адкрыецца выстава юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі»

Пад знакам Года народнага адзінства 6 мая ў 15.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі». Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва ўстанове культуры.

У горадзе на Бярэзіне адкрылі транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытнясэрвіс»

У горадзе на Бярэзіне адкрылі транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытнясэрвіс». Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Іваноў, а таксама кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс».

«Барысфен» абыграў баскетбалістаў «Гродна-93» ў першым паўфінале чэмпіянату Беларусі

На баскетбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд стартавала паўфінальная стадыя.

На Магілёўшчыне стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь

У Горках стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь. Больш за сорак удзельнікаў–студэнты Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, прадстаўнікі абкама і райкама БРСМ–добраўпарадкоўвалі тэрыторыю набажэнскай капліцы прыходу ўсіх Беларускіх Святых, якая будуецца ў Горках.

Творчы праект «Дзеці малююць Першамай» будзе рэалізаваны 1 мая ў Магілёве

Творчы праект «Дзеці малююць Першамай» упершыню рэалізуюць у Магілёве. Мастацкая майстэрня будзе працаваць 1 мая з 10.00 да 12.00 на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, расказала галоўны спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Ірына Пятніцкая.