Раніцай 24 красавіка дэлегацыя Магілёўскай вобласці выехала ў горад Мінск для ўдзелу ў гістарычнай падзеі - першым пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі вертыкалі ўлады, дэпутаты, медыкі, педагогі, аграрыі, работнікі прамысловасці і культуры, ветэраны, моладзь.