RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Больш за 50 тыс. тон бульбы вырасцілі ў шклоўскай фермерскай гаспадарцы «Дыяна» (відэа)

На Магілёўшчыне сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і буйныя фермерскія гаспадаркі маюць сёлета добры ўраджай бульбы - 133,5 тысячы тон. Гэта больш, чым летась, але лічба не канчатковая: да яе яшчэ дабавяць бульбу, якую выгадавалі на асабістых падсобных гаспадарках вяскоўцаў і лецішчах гараджан. Выдатным ураджаем адзначылася і фермерская гаспадарка «Дыяна» ў Шклоўскім раёне.

Рэспубліканскі фестываль кадэцкай песні «Чырвоны гваздзік» прайшоў у Магілёве (відэа)

Рэспубліканскі фестываль кадэцкай песні «Чырвоны гваздзік» прайшоў у Магілёве. У ім прынялі ўдзел не толькі выхаванцы беларускіх устаноў сістэмы кадэцкай адукацыі, але і госці з Расіі - выхаванцы Тульскага кадэцкага цэнтра. Прафесійнаму журы кадэты прапанавалі песні патрыятычнай накіраванасці.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» спынілі серыю паражэнняў у МХЛ

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі першую перамогу ў бягучай дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.

Колькі важыць кошык з бульбай. Цікавыя факты аб новым арт-аб'екце ў Бабруйскім раёне

Малая архітэктурная форма «Лукашка з бульбай» з'явілася ў Бабруйскім раёне. Стваральнікі мастацкай кампазіцыі расказалі аб ідэі новага арт-аб'екта, вазе бронзавага кош з бульбай і таблічцы, якая ў хуткім часе ўпрыгожыць гэтае месца.

Адна з першарадных задач для вяскоўцаў Магілёўшчыны гэтымі днямі — уздым зябліва, некаторыя працу ўжо завяршылі

Па словах начальніка аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Ліліі Гулінскай, планавае заданне па ўздыме зябліва выканана на 67 адсоткаў: зябліва паднятая на 147,7 тысячы гектараў, застаецца звыш 74 тысяч. Краснапольскі раён фінішаваў раней за іншых. Выдатныя вынікі ў Кіраўскім раёне - 92 адсоткі, Чэрыкаўскім - 87, Бялыніцкім - 76, у Шклоўскім - 72.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы №367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў» і №368 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Анатоль Ісачанка правядзе 23 лістапада ў Глуску выязны прыём грамадзян

У Глускім раённым выканаўчым камітэце 23 лістапада з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.

У Бабруйску высадзілі алею са 180 рабін

На суботнік выйшлі прадстаўнікі гарадской улады, дэпутацкага корпуса, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый, моладзь. Маладыя дрэўцы яны высадзілі ў знакавым для кожнага гараджаніна месцы - на вуліцы Мінскай, непадалёк ад Вечнага агню, па абодва бакі ўздоўж дарогі.

Выпуск 17.11.2023

Беларуская

Спектакль Магілёўскага лялечнага тэатра ўдастоены прэміі журы VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва

Завяршыўся VII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Спектакль Магілёўскага абласнога тэатра лялек «Магіла льва» ўдастоены прэміі журы за творчае асэнсаванне і ўвасабленне гісторыі роднага краю, паведамілі ва ўстанове культуры.