RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новы мост рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадскім раёне

Мост– сімвал новых магчымасцяў Слаўгарадскага раёна. Левы і правы берагі ракі Сож цяпер злучыў маставы пераход даўжынёй у паўкіламетра.

Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна падаць да 30 верасня

Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна падаць да 30 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

«Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст» выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст».

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Славутасці Крычаўскага раёна абазначаюць QR-кодамі

Праект па абазначэнні славутасцяў Крычаўскага раёна QR-кодамі ўжо стартаваў. У парку Перамогі горада QR-кодамі абазначылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам і памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУК «Гістарычны музей Крычава» Уладзімір Мішчанка.

На сайце КДК апублікаваныя планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на другое паўгоддзе 2020 года

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на другое паўгоддзе 2020 года.

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 2598 праверак. З іх 338 будуць праведзены ў Магілёўскай вобласці.

У Магілёўскай вобласці выплата пенсій і дапамог аб’ектамі паштовай сувязі будзе праводзіцца ў ліпені датэрмінова

Камітэт працы, занятасці i сацыяльнай абароны Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што ў Магілёўскай вобласці выплата пенсій і дапамог аб’ектамі паштовай сувязі будзе праводзіцца ў ліпені 2020 года датэрмінова:

2 ліпеня – за 5 чысло;

Улада не павінна закрываць вочы на праблемы жыхароў – Леанід Заяц

Улада не павінна закрываць вочы на праблемы жыхароў вобласці. Такім меркаваннем падчас прамой тэлефоннай лініі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.