Рус Бел Eng 中文

Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» ў Бабруйску

Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе ў Бабруйску 28-30 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Горад на Бярэзіне будзе праводзіць «Вянок дружбы» пятнаццаты раз. Форум з’яўляецца візітнай карткай Бабруйска. У гэтыя дні горад сапраўды становіцца сталіцай Дружбы. За гісторыю фестывалю яго ўдзельнікамі былі каля 300 калектываў з 43 краін 5 кантынентаў, больш за 8,5 тыс. гасцей дэманстравалі самабытныя песні і танцы.

Зараз аддзел культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта прымае заяўкі ад патэнцыяльных удзельнікаў мерапрыемства – творчых калектываў, у рэпертуары якіх адлюстраваны нацыянальныя культурныя традыцыі краіны. Анкету неабходна накіроўваць на адрас: 213827, г. Бабруйск, плошча Леніна, 1 з пазнакай «у аргкамітэт Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы»», або на электронны адрас kultura-bobr@tut.by. Канчатковы спіс тых, каго запросяць на фестываль, плануецца сфарміраваць да пачатку красавіка.

Выступленні на форуме не носяць конкурснага характару, а праходзяць пад дэвізам роўнай значнасці і мастацкай каштоўнасці яго ўдзельнікаў, нацыянальных культур і традыцый.

Калектывы, якія прыехалі на мерапрыемства, возьмуць удзел у конкурсе «Вянок як сімвал фестывалю – у падарунак фестывалю», урачыстым адкрыцці і закрыцці, святочным тэатралізаваным шэсці, вечары дружбы з прэзентацыяй нацыянальных пачастункаў. Госці прывязуць з сабой сувеніры, якія аб’яднаюцца ў выставу. Пасля яе заканчэння экспанаты перададуць у фонды Бабруйскага краязнаўчага музея. Таксама ўдзельнікі фестывалю змогуць выступіць з канцэртнымі праграмамі і творчымі сустрэчамі на прадпрыемствах горада на Бярэзіне, раёнах Магілёўскай вобласці, азнаёміцца з гісторыяй Бабруйска і наведаць мясцовыя музеі.

Фота - "Бабруйскае жыццё"

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)