RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У ЦВК расказалі, як будуць галасаваць грамадзяне з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі

Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч расказала журналістам, як будуць галасаваць грамадзяне з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на выбарах Прэзідэнта Беларусі 26 студзеня.

У Магілёўскім інстытуце МУС падвялі вынікі конкурсу «Актуальны рэпартаж»

Сёння ў Магілёўскім інстытуце МУС узнагародзілі лепшых аўтараў матэрыялаў і сюжэтаў, якія найбольш поўна асвятляюць дзейнасць установы адукацыі ў сродках масавай інфармацыі за 2024 год.

ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стартаваў у Магілёве

У Магілёве 13 студзеня стартаваў ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Урачыстае адкрыццё алімпіяды адбылося на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.

Больш за тысячу навучэнцаў Магілёўскай вобласці прымуць удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з актывам Магілёўскага раёна

Развіваць ініцыятыву, удасканальваць сістэму дыялогу з жыхарамі, прыцягваючы іх да вырашэння актуальных пытанняў. На гэта арыентаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам Магілёўскага раёна.

Леанід Заяц правядзе 15 студзеня прыём грамадзян у Асіповічах

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц правядзе 15 студзеня выязны асабісты прыём грамадзян. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Апублікаваны перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

Cёння апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У газеце «Звязда» перадвыбарныя праграмы апублікаваны на беларускай мове, у газеце «Рэспублiка» - на рускай.

У Беларусі пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання

У Беларусі пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь»

XXIII Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь – 2025» стартуе 1 лютага, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Беларуская

У Магілёўскай вобласці рэалізуецца маладзёжны праект, прысвечаны электаральнай тэматыцы

Рэгіянальны маладзёжны інфармацыйна-асветніцкі праект «Маладзёжны вектар Магілёўшчыны», накіраваны на павышэнне сацыяльна-палітычнай актыўнасці моладзі, рэалізуюць у Магілёўскай вобласці. З 11 па 26 студзеня ён зазірне ва ўсе раёны рэгіёна.

Каля 10 тыс. валанцёраў БРСМ будуць дзяжурыць на выбарчых участках

Каля 10 тыс. валанцёраў БРСМ будуць дзяжурыць на выбарчых участках на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Крысціна Сарока.