Cёння апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
У газеце «Звязда» перадвыбарныя праграмы апублікаваны на беларускай мове, у газеце «Рэспублiка» - на рускай.
Згодна з палажэннем аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджаным ЦВК, кожны кандыдат у Прэзідэнты мае права на бясплатныя выступленні па радыё, тэлебачанні і апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў газеце.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзейны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі