Цырымонію ўзнагароджання перадавікоў у ААТ «Світанак ім. К.П. Арлоўскага» правялі проста ў полі. Мерапрыемства не зацягвалі: у хлебаробаў кожная хвіліна на рахунку. Лідэрам жніва ўручылі грашовыя прэміі, граматы і падарункі ад Магілёўскага аблвыканкама, прафсаюзаў, БРСМ, сказалі словы падзякі за нялёгкую працу хлебароба - і героі ўрачыстасці паспяшаліся прадоўжыць сваю работу.