Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 6 лютага нумар 13 на 2025 год устаноўлены аб'ёмы і памер патаннення кошту племяннога матэрыялу на ўтрыманне селекцыйных статкаў і захаванне генафонду, а таксама асобных відаў племянной прадукцыі для рэалізацыі і закупак. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.