RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі пашыраюцца магчымасці працаўладкавання падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў

У Беларусі пашыраюцца магчымасці працаўладкавання падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 сакавіка 2025 года №18. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы.

Цяпер падлеткі могуць працаваць у пунктах пракату (напрыклад, выдаваць веласіпеды, спортінвентар). Таксама яны могуць займацца офіснай працай: наборам тэкстаў, стварэннем прэзентацый, табліц і простых сайтаў. Дапушчальная праца з таварамі: узважванне, пакаванне, кантроль тэрмінаў прыдатнасці.

Сярод варыянтаў - работа ў кафэ: сервіроўка сталоў, прыём заказаў, збор і мыццё посуду ўручную. Падлеткі такога ўзросту могуць займацца афармленнем свят і фларыстыкай. Сярод дапушчальных прац - зборка мэблі, рамонт простых механізмаў з дапамогай ручных прылад.

Акрамя таго, яны могуць дапамагаць у швейнай справе (упакоўваць вырабы, ляпіць этыкеткі, рабіць простыя дэкаратыўныя элементы і іншае), дастаўляць ежу і тавары дадому, а таксама працаваць у даведачных і дыспетчарскіх службах (напрыклад, прымаць званкі).

Падлеткі, як і раней, могуць дапамагаць у сельскай гаспадарцы (збор ягад, грыбоў, лёгкія працы на ферме), удзельнічаць у азеляненні (садзіць кветкі, даглядаць расліны), працаваць прамоўтарамі (раздача ўлётак, удзел у рэкламных акцыях), выконваць дробны рамонт адзення і абутку і працаваць аніматар.

У Мінпрацы нагадалі, што ўсе дапушчальныя віды работ - гэта лёгкая праца без шкоды для здароўя і вучобы. Таксама падлеткі не могуць працаваць уначы, з небяспечнымі рэчывамі ці на цяжкіх вытворчасцях. Для працаўладкавання падлеткаў ад 14 да 16 гадоў патрэбна згода бацькоў.

Пастанова набывае моц з 10 красавіка 2025 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая