У сувязі са сканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, а таксама з мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў з 25 мая па 5 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй краіне, будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага–дзеці!».
Гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі «Мілэдзі БРСМ 2021» сярод навучэнскай саюзнай моладзі першасных арганізацый ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пройдзе 25 мая ў Магілёве. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (пачатак у 14.00).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім карэкціруецца заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 27 мая з 15.00 да 17.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (вул. Першамайская, 28а).
Запісацца на прыём можна па тэлефонах: (80222) 62 86 60, +37529 246 51 36.
Абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» збярэ ў горадзе на Дняпры каля 240 школьнікаў з усяго рэгіёна. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў абласных конкурсаў выяўленчай творчасці «Маё будучае – бяспека працы маіх бацькоў!», сачыненняў «Што б я зрабіў для бяспекі працы работнікаў, калі б быў кіраўніком прадпрыемства», вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці«Ахова працы – вачыма дзяцей». Узнагароджанне прайшло сёння ў аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў штогадовага агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2020 год. Ушанаванне адбылося сёння ў аблвыканкаме.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю«Дзень абароны дзяцей з БРСМ».
Зямля – гэта найвышэйшая каштоўнасць любой дзяржавы. Беражлівыя адносіны да выкарыстання зямельных рэсурсаў з’яўляюцца залогам працвітання нацыі, эканамічнай бяспекі краіны. Эфектыўнае выкарыстанне зямель прадугледжвае атрыманне эканамічнага, сацыяльнага, экалагічнага ці іншага карыснага выніку.
Меры бяспекі і дысцыпліны ў школах Магілёўскай вобласці будуць узмоцненыя. На гэта звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі на пашыраным пасяджэнні, якое прайшло сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.