Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю«Дзень абароны дзяцей з БРСМ». Валанцёры імкнуцца акружыць клопатам выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, карэкцыйна-развіваючых устаноў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і ў шматдзетных сем’ях.
Да прыкладу, валанцёры «Добрае сэрца»горада на Дняпры арганізавалі збор гігіенічных сродкаў у аптэцы № 1 (вул. Першамайская, 59) для дзяцей з Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Любы жадаючы можа наведаць ўстанову аховы здароўя да 28 мая (15.00–18.00), набыць гігіенічныя сродкі і перадаць валанцёрам.
Мерапрыемствы акцыі праходзяць у кожным раёне Магілёўскай вобласці да 3 чэрвеня. Так, Мсціслаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ» падчас праекта «Клопат–дзецям!» наведае дзяцей з карэкцыйна-развіваючага цэнтраі ўручыць ім падарункі.
Галоўная задача дабрачыннага праекта «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», сімвалам якога сталі сэрца і раскрытыя далоні, – захаванне традыцый міласэрнасці, развіццё валанцёрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве