Штогод 3% ад агульнай плошчы шматкватэрных дамоў капітальна рамантуюць. У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе такіх дамлў – 154. Увод іх размеркаваны паквартальна. Зараз у спісе абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі 18 аб’ектаў, якія зацягнулі з тэрмінамі ўводу ў эксплуатацыю.
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу ў лістападзе. Супрацоўнікі і курсанты інстытута пазнаёмяць ўсіх жадаючых з рэаліямі курсанцкай жыцця.
Паказы фільмаў у межах XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» будуць арганізаваны з 4 па 11 лістапада ў кінатэатрах горада Магілёва і Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».