RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тэматычную фотавыставу БелТА рыхтуе да Дня пісьменства ў Бялынічах

Тэматычную фотавыставу «Традыцыі суверэннай Беларусі» рыхтуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва да Дня пісьменства ў Бялынічах.

Госці свята змогуць убачыць 48 фотаработ і калажаў па матывах аднайменнай кнігі БелТА, якая была прэзентаваная на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым гэтага года.

Леанід Заяц: за вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа нашых грамадзян

За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа.

Выйшаў зборнік літаратараў Бялыніцкага раёна

«Васільковае поле Айчыны» – зборнік твораў паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў Бялыніцкага раёна – выйшаў у свет. Яго прэзентуюць 6 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.

Ігар Марзалюк: галоўная ідэя ўніверсітэтаў – наладзіць дыялог выкладчыка і студэнта

Галоўная ідэя універсітэтаў – наладзіць дыялог выкладчыка і студэнта. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падчас урачыстага мерапрыемства ў Магілёўскім універсітэце імя А. А. Куляшова.

Абноўлены музей адкрыўся ў сярэдняй школе № 1 Магілёва

Абноўлены музей адкрыўся сёння ў сярэдняй школе № 1 Магілёва. Пра гэта расказала дырэктар установы адукацыі Таццяна Шкуратава.

Больш за 500 студэнтаў-першакурснікаў пачалі вучобу ў Беларуска-Расійскім універсітэце

Больш за 500 студэнтаў-першакурснікаў дзённай формы адукацыі пачалі вучобу ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта паведаміў рэктар універсітэта Міхаіл Лусцянкоў пасля ўрачыстай лінейкі.

БРСМ запускае ў новым навучальным годзе моладзевы праект «#МояПервая10»

У 2020/2021 навучальным годзе БРСМ запускае моладзевы праект «#МояПервая10», – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.