У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказалі суразмоўцы, традыцыйна падчас правядзення акцыі пуцёўкі ў дарослае жыццё атрымліваюць выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. Пашпарты маладым людзям ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы, іншыя заслужаныя і аўтарытэтныя людзі краіны.
Цэнтральнае мерапрыемства ў рэгіёне пройдзе ў Палацы культуры вобласці. Тут важны дакумент у жыцці кожнага беларуса атрымаюць дваццаць пяць 14-гадовых юнакоў і дзяўчат.
Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» штогод праходзіць па ініцыятыве БРСМ з 2004 года і заняла годнае месца ў гісторыі маладой беларускай дзяржавы.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход