Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў адсвяткаваў 3 сакавіка 95-годдзе. Да свайго юбілею віноўнікі ўрачыстасці падрыхтавалі святочны канцэрт-гісторыю, які расказвае аб станаўленні і жыцці ўстановы адукацыі. У госці да імяніннікаў прыехалі ганаровыя госці. У іх ліку прадстаўнікі абласной і гарадской улады, знакамітыя выпускнікі і былыя кіраўнікі навучальнай установы. Цяперашні дырэктар Ірына Белякова адзначыла, што за 95 гадоў выпускнікамі творчай альма-матар стала больш за 16 тысяч спецыялістаў.