Падарыць радасць навагодняга свята. Марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён закліканы аказаць дапамогу і падарыць радасць навагодняга свята дзецям, якія пазбаўлены яго ў звычайным жыцці.
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам Чавускага раёна адзначыў, што ў першую чаргу неабходна прыслухоўвацца да запытаў людзей і не пакідаць без увагі ніводнага звароту.
Дваццаць пяць пар юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёна прынялі ўдзел у абласным навагоднім балі для навучэнскай і студэнцкай моладзі. Святочнае мерапрыемства стала часткай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Завяршаецца год. І самы час абмеркаваць з актывам раёнаў - што зроблена і над чым працуем далей. Па словах губернатара Анатоля Ісачанкі, мы павінны слухаць і чуць людзей, а таксама выкарыстоўваць іх меркаванні ў сваёй працы.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння пазачарговую дзясятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. У час сесіі былі разгледжаны пытанні, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця рашэнняў.