Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» прадоўжылі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
У заключным матчы турнэ па Далёкім Усходзе бабруйчане сустракаліся з прадстаўнікамі элітнага «Залатога» дывізіёна «Амурскімі Тыграмі». Ужо на 13-й секундзе матчу дынамаўцы выйшлі наперад намаганнямі Іллі Лахнова, а праз 4 хвіліны Ілля Грэчны падвоіў перавагу «шыннікаў». У другім перыядзе Мацвей Шыдлоўскі закінуў трэцюю шайбу гасцей, а ў заключнай трэці сапернікі абмяняліся галамі - у нашай каманды вызначыўся Арсеній Чухраеў. Фінальны лік - 4:1 на карысць «Дынама-Шынніка».
Такім чынам, у выязной серыі падапечныя Андрэя Міхалёва набралі 10 ачкоў з 10 магчымых: раней бабруйчане па два разы абыгралі «Тайфун» (5:4 і 2:1) і «Сахалінскіх Акул» (5:2 і 3:2). Пераможная серыя беларускага клуба дасягнула дзевяці матчаў. Наша каманда працягвае ўпэўнена ўзначальваць табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, у яе актыве 52 ачкі ў 30 гульнях. Далей дынамаўцаў чакае заключная ў каляндарным годзе гасцявая серыя, у перыяд з 23 па 28 снежня «шыннікі» правядуць чатыры паядынкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»