RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дыспансерызацыя з 2024 года будзе праходзіць па новых правілах

З 2024 года пачынаюць дзейнічаць новыя правілы правядзенні дыспансерызацыі насельніцтва. У прыватнасці, зменамі заканадаўства прадугледжана, што калі работнік ідзе на дыспансерызацыю - гэты дзень афіцыйна будзе свабодным ад працы, пры гэтым захоўваецца сярэдні заробак. Абноўлены патрабаванні і да перыядычнасці праходжання дыспансерызацыі. Аб гэтых і іншых новаўвядзеннях - у сюжэце.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 23 снежня ў Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.

Так, 23 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:

У Горках падвялі вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства «АкадэмБуд-2023»

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «АкадэмБуд-2023». На працягу трох дзён 15 каманд з каледжаў, якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны, на базе меліярацыйна-будаўнічага факультэта БДСГА спаборнічалі ў прафесійных уменнях.

Грамадская прыёмная па пытаннях ЖКГ і добраўпарадкавання пройдзе ў Магілёве 21 снежня

Грамадская прыёмная па пытаннях ЖКГ і добраўпарадкавання пройдзе ў Магілёве 21 снежня, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

З праблемнымі пытаннямі на гэтую тэму можна будзе звярнуцца з 10.00 да 12.00.

Тыдзень дзіцячай бяспекі стартаваў у Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці стартаваў Тыдзень дзіцячай бяспекі, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Цягам тыдня ў рэгіёне будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць установы адукацыі і нагадаюць школьнікам аб правілах дарожнага руху і неабходнасці быць акуратнымі і ўважлівымі на дарогах.

Трактары-гірлянды з казачнымі персанажамі за рулём - у Горках незвычайна далі старт навагоднім святам

У Горках незвычайна стартавалі навагоднія мерапрыемствы. Перш чым запаліць галоўную елку райцэнтра, па горадзе прайшла калона тэхнікі. Незвычайнай. У навагоднім шэсці ўдзельнічалі трактары, ярка ўпрыгожаныя агеньчыкамі і лямпачкамі. За рулём - казачныя персанажы.

Аддзяленне сацыяльнай перадышкі пры магілёўскім сацыяльным спецыялізаваным доме дзіцяці - 5 гадоў (відэа)

Сацыяльная перадышка - унікальны для Магілёўскай вобласці праект, які даказаў сваю важнасць і неабходнасць. Яго сутнасць у тым, што цяжка хворае дзіця можна прывезці ў групу, дзе за ім пэўны час дагледзяць спецыялісты. А ў бацькоў ёсць магчымасць развязаць бытавыя пытанні. Сёння аддзяленне такога фармату пашырылася ўдвая. Адначасова тут могуць прымаць да 10-ці дзяцей.

У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Выпуск 15.12.2023

Беларуская