RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«Сагрэем дзіцячыя сэрцы»: падрыхтоўка да дабрачыннай акцыі пачалася на Магілёўшчыне

Падрыхтоўка да дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пачынаецца на Магілёўшчыне. Яе мэта — падчас зімовых свят падарыць крыху дабрыні і клопату дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, а таксама прыцягнуць увагу магіляўчан і жыхароў вобласці да гэтых дзяцей.

«Магілёў» нанёс паражэнне «Хіміку» ў паядынку чэмпіянату Беларусі па хакеі

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі «Магілёў» на сваім лёдзе адолеў наваполацкі «Хімік» - 4:3. Каманда Аляксандра Мацерухіна атрымала сёмую перамогу ў сезоне і скараціла адставанне ад займаючай перадапошняе месца ў табліцы «Ліды» да трох балаў.

Дзіцячы садок з басейнам будуюць у Бабруйскім мікрараёне «Кісялевічы»

Сучасны дзіцячы садок з басейнам будуюць у бабруйскім мікрараёне «Кісілевічы». Спіс жадаючых наведваць новы садок па месцы жыхарства складае амаль дзве сотні дзяцей. Аб'ект знаходзіцца на кантролі губернатара.

Удзельнікамі праекту «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства! Развіцця! Славы!» становяцца сем'і ў трох пакаленнях

У Магілёве працягваецца рэалізацыя праекту «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства! Развіцця! Славы!» з элементамі прамысловага і гісторыка-культурнага турызму.

Прызначэнне пенсіі, арэнднае жыллё, паслугі ў сферы гандлю: Леанід Мартынюк правёў прыём грамадзян у Клічаўскім раёне

Выязны прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме правёў 16 лістапада памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

Сяргей Савіцкі, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: «У каго хлеб, у таго і свята»

- Спрадвеку добрая старажытная традыцыя - ушаноўваць і дзякаваць па восені людзей самай мірнай на зямлі прафесіі - земляробаў - за іх нялёгкую працу лічылася высакароднай справай. Не стаў выключэннем і бягучы год.

Кубак, Гран-пры і залатыя медалі - кампанію «Дамачай» узнагародзілі ў Мінску

Прадукцыя ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» у чарговы раз удастоена ўзнагарод Рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «СМАКАТА-2023», які прайшоў у рамках выстаўкі-кірмашу «ПРАДЭКСПА-2023» у Мінску.

30 гадоў з дня заснавання адзначыла СШ №2 Быхава (відэа)

Абноўленыя кабінеты, сучасная лабараторыя для выпрабаванняў, адрамантаваны харчаблок. 30 гадоў з дня заснавання адзначыла СШ №2Быхава. Своеасаблівым падарункам да свята стаў маштабны рамонт установы. Здымачная група «Беларусь 4» Магілёў» усё ўбачыла і пабывала ў школьным музеі.

Першы ў вобласці і найбуйнейшы ў краіне Крызісны цэнтр Беларускага Чырвонага Крыжа адкрыўся ў Магілёве

Адкрыццё першага ў вобласці і найбуйнейшага ў краіне Крызіснага цэнтра Беларускага Чырвонага Крыжа адбылося сёння ў Магілёве. Гэты аб'ект стаў пятым па ліку ў Беларусі. Такія цэнтры ўжо функцыянуюць у Гродне, Гомелі, Брэсце і Віцебску.