III справаздачна-выбарная канферэнцыя Магілёўскага абласнога аддзялення беларускай партыі «Белая Русь» прайшла ў Беларуска-Расійскім універсітэце. На мерапрыемстве абмеркавалі праведзеную працу за мінулы перыяд, выпрацавалі стратэгічныя планы на будучыню, а таксама абралі новага лідара партыі.