RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным правесці II Гульні краін СНД на самым высокім узроўні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным правесці ІІ Гульні краін СНД на самым высокім узроўні. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ў час нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Спаборніцтвы будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі.

Шэсць умельцаў Магілёўшчыны папоўнілі рады членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці

Шэсць умельцаў Магілёўшчыны папоўнілі рады сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

У Магілёве рамантуюць пуцеправод на вул.Чалюскінцаў, работы завершаць да канца года

У Магілёве пачалі рэканструкцыю пуцеправода па вул.Чалюскінцаў, на адной з галоўных дарожных артэрый абласнога цэнтра. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.

Стаўка рэфінансавання з 28 чэрвеня зніжаецца да 9, 5% гадавых

У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75% да 9,5% гадавых.

У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца з 10, 75% да 10, 5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце авернайт - з 8, 75% да 8, 5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.

Ігар Сергяенка: невялікія арганізацыі ў ідэалагічнай рабоце павінны актыўна прымяняць індывідуальны падыход

У калектывах невялікіх прадпрыемстваў і арганізацый пры ідэалагічнай рабоце павінен прымяняцца індывідуальны падыход. Такой думкай з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка па выніках пасяджэння Асіповіцкага райвыканкама, прысвечанага пытанню ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў малалікіх арганізацыях раёна.

Магілёўскае аддзяленне БЧ адмяняе два маршруты з 1 ліпеня

Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі з першага ліпеня адменіць два маршруты ў напрамках Магілёў-Крычаў і Ходасы-Крычаў. Гэта звязана з павышэннем пасажырскага патоку на запатрабаваных у дачнікаў маршрутах. У сувязі з гэтым плануецца пераразмеркаваць транспарт.

У Магілёве працягваецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона (відэа)

У Магілёве працягваецца актыўная падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. «Магілёўэнерга» праводзяць комплекс мерапрыемстваў, каб цеплавыя сеткі былі ў працаздольным стане. Усяго сёлета запланавана замена 20 кіламетраў цеплавых сетак.

Ігар Сергяенка аб эфектыўнасці ідэалагічнай работы: важна зацікаўленасць кіраўнікоў прадпрыемстваў

Пытанні эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў невялікіх калектывах прадпрыемстваў усіх форм уласнасці абмяркоўваюць сёння ў Асіповіцкім райвыканкаме пры ўдзеле кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенкі.