У Магілёўскім раёне ўдзельнікі дзіцячага эканамічнага форуму прапанавалі больш за 30 бізнес-праектаў. Мерапрыемства прайшло трэці раз і стала часткай праграмы V Інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей».
Удзел у дзіцячым эканамічным форуме прынялі каля 140 навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі раёна. Мерапрыемства прайшло ў Буйніцкай сярэдняй школе. Тут размясціліся прэзентацыйныя пляцоўкі, на якіх дзеці і падлеткі расказвалі аб сваіх ініцыятывах, над якімі разам з педагогамі працавалі на працягу некалькіх месяцаў. Да рэалізацыі былі прадстаўлены зусім розныя праекты - ад вырабаў ручной работы з другаснай сыравіны і вырабу фітачая да вытворчасці біягумусу і добраўпарадкавання кветкавай фермы.
«Падчас правядзення эканамічнага форума дзеці навучаюцца фінансавай граматнасці і ў абавязковым парадку прэзентуюць працы з эканамічнай выгадай, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас. - Хлопцы таксама вучацца пралічваць, ці будзе рэнтабельным продаж той ці іншай прадукцыі. Сярод самых незвычайных работ, якія сапраўды здзівілі, - вырошчванне каліфарнійскіх чарвякоў і вытворчасць біягумуса. Аказалася, гэта вельмі выгадна і не патрабуе вялікіх затрат».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15