RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Футбалісты «Слуцка» і «Белшыны» адкрыюць шосты тур чэмпіянату Беларусі

Футбалісты «Слуцка» прымуць бабруйскую «Белшыну» ў стартавым матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

Марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» дапамог двум дзяўчынкам з Клічава (відэа)

Спецыялізаванае медыцынскае абсталяванне для дзвюх дзяўчынак з Клічава. Гэта чарговая адрасная дапамога ад усіх, хто прыняў удзел у абласным дабрачынным марафоне «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Здзейсніць мару дзяўчынак Варвары і Ульяны дапамаглі і ўдзельнікі нашага аднайменнага тэлевізійнага марафону. І вось неабходныя інструменты для рэабілітацыі дзяўчынак даставілі па адрасах.

Альтанкі, арэлі, млыны: каля 20 новых арт-аб'ектаў устаноўлены ў Магілёўскім заасадзе

Каля 20 новых арт-аб'ектаў устаноўлены на тэрыторыі Магілёўскага заасада. Арэлі, альтанкі, млыны і іншыя работы зроблены ўдзельнікамі адкрытага конкурсу, арганізаванага Магілёўскім агралесатэхнічным каледжам імя К.П. Арлоўскага і Магілёўскім ДВЛГА.
 

Баскетбалісты «Барысфена» перамаглі «Гродна-93» на старце 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі

На мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе стартавала паўфінальная стадыя.

Уручэнне ўзнагарод, вялікі канцэрт і выязны гандаль: Свята працы ў Магілёве адзначаць у парку Падміколле

Узнагароджанне лепшых работнікаў прадпрыемстваў горада, уручэнне пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Магілёўскай вобласці, вялікая забаўляльная праграма, выязны гандаль і шмат актыўнасцей: у Магілёве Свята працы 1 мая адзначаць у парку Падміколле.

Як пройдзе ўступная кампанія для выпускнікоў школ мінулых гадоў, расказалі ў Мінадукацыі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў на семінары «Абітурыенту-2023. Пра іспыты і парадак паступлення ад экспертаў Мінадукацыі» ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі распавёў, як пройдзе ўступная кампанія ў ВНУ для тых, хто скончыў школу два гады таму і больш.

Выпуск 21.04.2023

Беларуская

Беларусь адной з першых на постсавецкай прасторы прыняла Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі

Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі - адзін з асноўных дакументаў любой сучаснай дзяржавы. Па значнасці яго смела можна ставіць наступным за Канстытуцыяй краіны.