RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 11.03.2022

Беларуская

Дзінара Алімбекава выйграла гонку пераследу на Кубку СБР

Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі пераследу на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе.

Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» з уручэннем пашпартоў пройдзе ў Магілёве 15 сакавіка

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Жывёлагадоўчая фабрыка ў Стайках: на Кіраўшчыне рэалізуецца інвестыцыйны праект

Сельскагаспадарчы філіял «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» – гаспадарка, якая стабільна працуе і развіваецца. На працягу шэрагу гадоў яна ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна ставячы перад сабой новыя задачы і, безумоўна, іх выконваючы.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Турнір на прызы Аксаны Мяньковай пройдзе ў Магілёве 14-16 сакавіка

Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

На палях Магілёўскага раёна ўносяць угнаенні

На палях філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» ў Магілёўскім раёне ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых збожжавых. Да канца месяца неабходна ўнесці ўгнаенні на плошчы 3,5 тыс га.

У продажы з’явілася новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці паступіла новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Набыць яго можна без гандлёвай нацэнкі па безнаяўным разліку і за наяўныя па адрасе: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 9. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 76-92-42, 76-92-66.

Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва ідзе па графіку

Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва ідзе згодна з устаноўленым графікам. Абласны цэнтр стане другім пасля Мінска беларускім горадам з кальцавым рухам. На новай дарозе прадугледжана будаўніцтва трох штучных збудаванняў: двух мастоў і пуцеправода праз чыгунку. Самым буйным з іх стане мост праз Днепр працягласцю 378 м.

Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца праз рамонт моста

Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца ў сакавіку ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста.

На ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 на напрамку Магілёў–Салігорск–Магілёў.