Дом рамёстваў у аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна Магілёўшчыны - папулярнае месца ў турыстаў і мясцовых жыхароў. Першых цікавіць вялікая экспазіцыя прадметаў даўніны, другіх збіраюць разам розныя майстар-класы - па вышыўцы, ткацтве, вырабе абрадавых лялек, лозапляценні і не толькі. У ліку іншага тут вучаць і некалі практычна забытаму майстэрству пляцення лапцей.