RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Асіповічах урачыста адкрылі новую вытворчасць па выпуску цеплаізаляцыйных матэрыялаў з экструзійнага пенапалістыролу

Новыя магутнасці створаны на тэрыторыі ЗТАА «Кровельны завод “Тэхнаніколь”» (уваходзіць у склад карпарацыі «Тэхнаніколь»). Гэта ўжо трэцяя вытворчасць тут і 8 завод па выпуску экструзійнага пенапалістыролу (XPS) карпарацыі ў свеце. Сюды інвеставана 800 млн расійскіх рублёў і створана дадаткова 30 новых высокааплатных працоўных месцаў. Гэта вытворчасць адкрывае для Беларусі доступ да самых высокатэхналагічных сегментаў сучаснага рынку цеплаізаляцыі: з аднаго боку, праектныя магутнасці дазваляюць цалкам закрыць унутраныя патрэбы грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, а з другога – каля 40% інавацыйнай прадукцыі плануецца экспартаваць.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц паставіў перад кіраўніцтвам «Белшыны» задачу па павелічэнні аб’ёму прадукцыі і росту заробкаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Белшына» ў межах адзінага дня інфармавання.

Квэсты, касцюмаваныя экскурсіі, флэшмобы, майстар-класы, канцэрты пройдуць у Магілёўскай вобласці ў Ноч музеяў

Наведаць квэсты, касцюмаваныя экскурсіі, флэшмобы, майстар-класы, канцэрты, светлавое шоу і шоу мыльных бурбалак, інтэрактыўныя гульні і іншыя мерапрыемствы змогуць жыхары Магілёўскай вобласці 17-20 мая.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.