RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

4 пагадненні падпісаны БРУ па выніках Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

Тры пагадненні з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і пагадненне аб уступленні ў Кансорцыум «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «РАЗАМ» на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта падпісаны БРУ па выніках удзелу ў Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Рэспубліканскае свята «Купалле» ў Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Акцыя «Прававы экспрэс» прайшла на чыгуначным вакзале ў Магілёве (відэа)

Маштабны рэспубліканскі праект «Прававы экспрэс» наведаў Магілёў. Акцыя адбылася на чыгуначным вакзале. Натарыусы і юрысты з Мінска, Магілёва, Гомеля ў зале чаканняў пасажыраў далі бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ўсім ахвочым. Акцыя арганізавана да Дня Незалежнасці беларускай натарыяльнай палатай сумесна з Беларускай чыгункай і Саюзам жанчын.

Мітынг, прысвечаны вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў у Асіповіцкім раёне

Сёння ў вёсцы Брыцалавічы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

«Будзе вельмі цікава!» На галоўны канцэрт свята «Купалле» ў Александрыі прададзены ўсе білеты

На галоўны канцэрт свята «Купалле» ў Александрыі Шклоўскага раёна прададзены ўсе білеты. Двухгадзінная музычна-забаўляльная праграма 8 ліпеня збярэ 3 тыс. гледачоў, расказалі арганізатары ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Мітынгі ля памятных мясцін Магілёва адбыліся ў Дзень горада

Сённяшні дзень для Магілёва з'яўляецца адным з найважнейшых у гісторыі - прайшло 79 гадоў з дня вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 

Леанід Мартынюк: добрая кадравая праца прадугледжвае планаванне на доўгатэрміновы перыяд

Выязны семінар-практыкум па тэме «Кадравы патэнцыял як рэсурс сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскага раёна: стан, тэндэнцыі, перспектывы. Арганізацыя працы па замацаванні маладых спецыялістаў» праходзіць сёння ў рэгіёне. У такім пашыраным фармаце семінар арганізаваны ўпершыню.

79-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначае Кругляншчына

79-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначае Кругляншчына. Гэты дзень пачаўся з ускладання кветак да помнікаў і абеліскаў, памятных дошак, з хвілін маўчання.