Міжнародны эканамічны форум адкрыўся сёння ў Магілёве падчас правядзення Дзён Пензенскай вобласці ў рэгіёне. Удзел у ім узялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка.
Эканамічны форум у рамках Дзён Пензенскай вобласці праходзіць у Магілёве. У праграме форуму - выстава дасягненняў прамысловасці Пензенскай вобласці, пленарнае пасяджэнне і перагаворы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам. Дэлегацыя наведвае наш рэгіён у рамках правядзення з 1 па 5 красавіка дзён Пензенскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з афіцыйнай дэлегацыі Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з Губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам. У ходзе сустрэчы кіраўнікі дзвюх абласцей падпісалі План мерапрыемстваў на 2025 - 2027 гады.
Відэаканферэнцыя «Мост сяброўства: прэзентацыя праектаў - зараджэнне ініцыятыў!» прайшла сёння ў Магілёве. У абмеркаваннях прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Астраханскай абласцей.