«Слова, якое стала несмяротным. Журналісты Магілёўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны» - тэма круглага стала, які сабраў прадстаўнікоў СМІ ў Клічаве. Месца выбрана не выпадкова. Менавіта тут, на Клічаўскай зямлі, быў цэнтр партызанскага руху ўсёй Магілёўскай вобласці. 18 тысяч партызан самааддана змагаліся за Радзіму. Сярод іх былі і журналісты.