RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 23.07.2021

Беларуская

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на першынстве свету па жаночай барацьбе сярод кадэтак

У Будапешце (Венгрыя) завяршылася першынство свету па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў да 18 гадоў. У турніры прыняло ўдзел каля 500 спартсменаў.

Алімпійскаму чэмпіёну па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандру Масяйкову споўнілася 50 гадоў

Алімпійскі чэмпіён гульняў XXV алімпіяды па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Масяйкоў сёння адзначае 50-гадовы юбілей, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў пройдзе ў Цэнтральнай бібліятэцы Магілёва

Майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў пройдзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса ў Магілёве 27 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Першы этап адкрытага Кубка Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні пройдзе ў Бабруйску

У Бабруйску пройдзе адкрыты Кубак Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні. Горад прыме першы этап спаборніцтваў, расказаў намеснік дырэктара хакейнага клуба «Бабруйск» Юрый Барадзін.

Як прывабіць у абарот безгаспадарную сельскую маёмасць і зямельныя ўчасткі (відэа)

У канцы верасня ўступіць у сілу указ Прэзідэнта Беларусі «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Дакумент зробіць больш лёгкім і танным уключэнне ў абарот нічыйнай сельскай маёмасці і зямельных участкаў.

Жніво 2021: ад світання да заходу (відэа)

Жніво набірае абароты. Каб паспець сабраць ураджай у аптымальныя тэрміны і з максімальнай ураджайнасцю, многія гаспадаркі Магілёўскай вобласці працуюць ад світання да заходу сонца. Як ідзе вячэрняе жніво ў Магілёўскімраёне– убачыла здымачная група.

Магілёўскія лучніцы спыніліся за крок ад узнагарод Алімпіяды ў Токіа

Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука спынілася за крок ад узнагарод Алімпіяды ў Токіа.

У камандным турніры Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская ў матчы за бронзавы медаль саступілі зборнай Германіі з лікам 1:5 і занялі чацвёртае месца.

У Кіраўскім раёне сёння ўшаноўвалі першы экіпаж-тысячнік

Першы экіпаж-тысячнік ўшаноўвалі сёння ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава.