Першы экіпаж-тысячнік ўшаноўвалі сёння ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава.
«Сёлета ў нашым раёне і Магілёўскай вобласці першым экіпажам-тысячнікам стаў моладзевы экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў з ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага». Першую тысячу тон збожжа яны намалацілі ўчора дзесьці да 17.00, – расказала старшыня райвыканкама. – Хлопцы ўжо некалькі гадоў паказваюць высокія вынікі ва ўборцы ўраджаю. Летась яны таксама сталі першымі тысячнікамі як у нашым раёне, так і ў Магілёўскай вобласці».
Сёння павіншаваць ударнікаў уборачнай кампаніі прыехалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, кіраўніцтва раёна і гаспадаркі. Яны перадалі экіпажу падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і грашовую прэмію.
Па словах Галіны Слабоднікавай, на палях Кіраўскага раёна ўборачная ідзе высокімі тэмпамі. «З-за умоў надвор’я жніво збожжавых мы пачалі досыць рана. На дадзены момант прыбрана ўжо 28% плошчаў. Паралельна заканчваецца ўборка азімага рапсу – ён прыбраны на 92% плошчаў нашага раёна», – адзначыла яна.
Усяго ў Магілёўскай вобласці 170 гаспадарак – усе яны актыўна ўключыліся ва ўборачную кампанію. На дадзены момант ужо прыбрана 80% азімага рапсу і 15% збожжавых на плошчы 45 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць склала 31,9 ц/га. Як адзначылі ў Магілёўскім аблвыканкаме, у мінулым годзе ў гэтыя дні ўборка збожжавых толькі пачалася. Тады было прыбрана ўсяго 2% плошчаў.
БЕЛТА, фота kirovsk.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11