RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)

Падчас стыхіі 14 ліпеня, з-за моцнага ветру, у некаторых раёнах вобласці была зафіксавана надзвычайная сітуацыя прыроднага характару. Маёмасці некаторых жыхароў была нанесена пэўная шкода. Куды звяртацца па дапамогу ў такіх выпадках - даведаліся нашы карэспандэнты.

У Магілёўскім раёне шосты раз праходзіць інвестыцыйны форум

18-19 ліпеня праходзіць VI раённы інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей». На гэты раз мерапрыемства прысвечана 100-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскага раёна. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.

Аляксандр Лукашэнка заснаваў памятны нагрудны знак да 30-годдзя Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня падпісаў указ нумар 296 аб заснаванні памятнага нагруднага знака «30 год Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява.

Анатоль Ісачанка: любая краіна моцная рэгіёнамі, асабліва, калі паміж імі наладжана ўзаемадзеянне

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя прайшло сёння ў Магілёўскай вобласці. Перад яго пачаткам з членамі дэлегацыі правёў сустрэчу старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Ураджай-2024. У Магілёўскай вобласці намалочана 144 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 18 ліпеня ўбрана 58 679 га, намалочана 144 033 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У інстытуце МУС завяршыў працу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец»

У Магілёўскім інстытуце МУС завяршыў работу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец», арганізаваны для школьнікаў Ленінскага раёна горада.

У Беларусі абнавілі вучэбную праграму «Уводзіны ў школьнае жыццё» для першакласнікаў

Новыя версіі вучэбнай праграмы «Уводзіны ў школьнае жыццё» на рускай і беларускай мовах для I класа ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 5 ліпеня 2024 года № 79. Тэкст дакумента апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт- партале.

«Разам ва ўстойлівае заўтра»: рэгіянальны фестываль па ўстойлівым развіцці прайшоў у Мсціслаўскім раёне

Рэгіянальны фестываль па ўстойлівым развіцці Мсціслаўскага раёна «Разам ва ўстойлівае заўтра» прайшоў у Мсціслаўлі.