RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Анатоль Ісачанка павіншаваў першых тысячнікаў уборачнай-2024 у Магілёўскай вобласці

Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. Асноўныя сілы хлебаробаў зараз сканцэнтраваны на ўборцы азімага ячменю. У Магілёўскім раёне 8 ліпеня ўшаноўвалі першых у рэгіёне тысячнікаў.

У Магілёўскай вобласці да канца года з'явяцца 74 новыя дзіцячыя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі

У Магілёўскай вобласці на стварэнне дзіцячых дваровых пляцовак выдаткавана больш за 8 мільёнаў рублёў.
Магілёў актыўна будуе дзіцячыя гульнявыя комплексы. Нядаўна такі адкрылі ў двары дома № 32 па праспекце Шміта.

Магілёўскія навукоўцы лічаць павышэнне долі айчыннага насення каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў

Павышэнне выкарыстання айчыннага насення вучоныя Магілёўскай доследнай сельгасстанцыі лічаць каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў

Павелічэнне дапамог і ўзмацненне падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей». Дакумент прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню мінімальных гарантый грамадзянам у перыяд іх сацыяльнай неабароненасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выпуск 05.07.2024

Беларуская

Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турзлёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці

Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турыстычны злёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе 12-14 ліпеня ў в.Чачэвічы Быхаўскага раёна, расказалі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.

Магілёўскі і Валгаградскі абласныя цэнтры народнай творчасці падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве

Магілёўскі і Валгаградскі абласныя цэнтры народнай творчасці падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Госці і ўдзельнікі свята ў Александрыі з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш як 9,4 тыс. л квасу

Госці і ўдзельнікі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш за 9,4 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.

Пераможцаў творчых конкурсаў РГА «Белая Русь» узнагародзілі ў Магілёве

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчых конкурсаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прайшла ў Магілёве. Тэматыка работ прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.

Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве

Усё больш запатрабаванай становіцца паслуга сурдаперакладчыка для глухіх. Больш за год на базе абласной арганізацыі «Беларускага таварыства глухіх» у Магілёве працуе кол-цэнтр, які абслугоўвае людзей з праблемамі слыху не толькі Магілёва, але і раёнаў вобласці. У мінулым годзе паслугай скарысталіся больш за паўтысячы чалавек.