Госці і ўдзельнікі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш за 9,4 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
«Гандлёвае абслугоўванне за 15 гадоў правядзення свята ў Александрыі стала яго неад'емнай часткай, і з кожным годам фестываль прырастае як па колькасці наведвальнікаў (сёлета пабіты рэкорд у 96 тыс. чалавек супраць 80 тыс. у мінулым), так і па тавараабароце, - падкрэсліла Вераніка Цітова. - Напрыклад, у параўнанні з мінулым годам тавараабарот сплюсаваў амаль на 25 працэнтаў і склаў каля Br750 тыс. Госці і ўдзельнікі свята з'елі амаль 6,4 т шашлыка, выпілі больш як 9,4 тыс. л квасу».
На александрыйскім полі сфарміраваліся чатыры вялікія гандлёвыя пляцоўкі. На «Александрыйскай гасцiне» размясціліся прадпрыемствы сістэмы спажыўкааперацыі вобласці з вялікімі гандлёвымі павільёнамі і шматлікімі пасадачнымі месцамі. Прыярытэтным напрамкам тут сталі арганізацыя вялікіх грыль-зон і прыгатаванне ежы навідавоку ў наведвальнікаў.
Пляцоўку «Магілёўшчына» сфарміравалі шэсць прадпрыемстваў-вытворцаў рэгіёну, а «Гандлёвую суполку» - прадстаўнікі ўсіх абласцей і горада Мінска. Тут размясціліся вытворцы лёгкай прамысловасці, а таксама мяса-малочнай, кандытарскай і іншых галін. На пляцоўцы «Кiрмашовы завулак» можна было ўбачыць прадукцыю індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.
Гасцям свята прапанавалі шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, у тым ліку прадукцыю грамадскага харчавання, кулінарныя і кандытарскія вырабы, піва і квас беларускай вытворчасці, сувеніры. Для прасоўвання і папулярызацыі нацыянальных кулінарных традыцый зроблены акцэнт на прыгатаванне страў нацыянальнай кухні.
«Агульная даўжыня гандлёвых шэрагаў склала каля 1,8 тыс. м, удзел у выязным абслугоўванні прынялі больш за 160 суб'ектаў гаспадарання, - удакладніла Вераніка Цітова. - На александрыйскім полі размясціліся больш за 240 гандлёвых аб'ектаў з арганізацыяй звыш 3,7 тыс. пасадачных месцаў (у мінулым годзе іх колькасць склала амаль 3,1 тыс.)».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу