RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Гарошкін правёў прыём грамадзян у Дрыбінскім раёне

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у аграгарадку Пудаўня Дрыбінскага раёна.

Як адраджаюць ткацтва і захоўваюць народны фальклор у Почапах на Краснапольшчыне

Ткацтва - адно з самых старажытных рамёстваў. Станкі, падобныя да сённяшніх, з'явіліся яшчэ да нашай эры. У розныя эпохі гэта лічылася то мужчынскім заняткам, то жаночым. Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзі амаль у кожнай хаце быў свой станок і дзяўчыны з малых гадоў умелі ткаць. Потым фабрычная вытворчасць паступова выцесніла гэтую ручную працу. Але ўсё ж там-сям у вёсачцы станкі захаваліся. З гарышчаў старых хатак яны перавандроўваюць у музеі. Нядаўна такім чынам з'явіўся станок у Доме культуры аграгарадка Почапы Краснапольскага раёна. Культарганізатар Наталля Паплыка расказвае, яна адразу ж захацела асвоіць гэтае рамяство.

Капітальны рамонт з рэканструкцыяй падыходзіць да завяршэння ў Чэрыкаўскай ЦРБ

Рамонтныя працы на фінішнай прамой. Чэрыкаўская раённая бальніца хутка паўстане абноўленай. Нагадаем, у ЦРБ быў запланаваны капітальны рамонт з рэканструкцыяй. Працы вяліся ў некалькі этапаў. Акрамя гэтага, у раённую бальніцу закупілі сучаснае медыцынскае абсталяванне, а значыць, - магчымасці мясцовых медыкаў у дыягностыцы і лячэнні значна павысяцца. Адпаведна - меддапамога стане больш якаснай.

XXXII міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Мінску. Новыя кнігі Мікалая Барысенкі

У Мінску пачала работу 32-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічае 21 краіна. У экспазіцыі Магілёўскай вобласці прадстаўлены дзясяткі выданняў нашых землякоў. Сярод іх - дзве новыя кнігі Мікалая Барысенкі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, напісаныя ў навукова-папулярным жанры.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб інфармацыйнай сістэме абмену звесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб інфармацыйнай сістэме абмену звесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Беларусі, пройдзе ва ўстановах адукацыі 14 сакавіка

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Беларусі, пройдзе ва ўстановах адукацыі 14 сакавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У Магілёўскай вобласці абновяць 661 км дарожнага пакрыцця

Больш за 5 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог плануецца адрамантаваць у 2025 годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарта і камунікацый.

Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магаблвыканкама: вынікі 2024 года і задачы на ​​2025-ы

Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама адбылася сёння пры ўдзеле старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна, намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Святланы Нячай, а таксама прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў аблвы

У Магілёве ўрачыста адкрылі новы будынак Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці

Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці атрымаў яшчэ адзін будынак. Цяпер частка дакументаў і фондаў будуць знаходзіцца ў Магілёве па вуліцы Карла Маркса, 23. Будынак перадалі архіву пад пашырэнне плошчаў архівасховішчаў.