RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Зямельныя спрэчкі, пытанні жыллёва-камунальнага абслугоўвання і працаўладкавання хвалявалі тых, хто звярнуўся на асабісты прыём да Анатоля Ісачанкі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні зямельных спрэчак, пытанняў жыллёва-камунальнага абслугоўвання і працаўладкавання да яго звярнуліся жыхары Глускага, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.

Для гасцей «Купалья», якія жадаюць пераначаваць у Александрыі, будзе працаваць палатачны гарадок

Палатачны гарадок будзе працаваць у Александрыі Шклоўскага раёна падчас рэспубліканскага свята «Купалле». Госці змогуць размясціцца ў палатках ці аўтадамах на правым беразе Дняпра, непадалёк ад фестывальнага поля.

Магілёўскі абласны тэатр лялек удастоены дыплома лаўрэата ў намінацыі «Лепшы спектакль» на фестывалі ў Санкт-Пецярбургу

Магілёўскі абласны тэатр лялек удастоены дыплома лаўрэата ў намінацыі «Лепшы спектакль» на XVII Міжнародным фестывалі-біенале лялечных і сінтэтычных тэатраў «КУКАRТ» (Санкт-Пецярбург). Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.

У Беларусі ўнесены змяненні ў пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы ў ФСАН і Белдзяржстрах

У Беларусі ўнесены змяненні ў пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і Белдзяржстрах.

Аляксандр Лукашэнка: памяць пра подзвіг нашага народа - пытанне нацыянальнай годнасці

Памяць аб подзвігу няскоранага народа - пытанне нацыянальнай годнасці, без якой размовы аб незалежнасці - проста словы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.

Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»

Прадпрыемствы «МТЗ-Холдынгу» 5–6 ліпеня прадставяць тэхніку BELARUS на выставе ў рамках рэспубліканскага свята «Купалле», вядомым таксама як «Александрыя збірае сяброў», паведамляе карпаратыўнае выданне ААТ «МТЗ» «Трактар.бел» са спасылкай на інфармацыю прадпрыемства.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна

На пазачарговым пасяджэнні сесіі Горацкага раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам кіраўніка дэпутацкага корпуса Максіма Патапенкі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна Мікалая Арлёнка.

Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах

Другі год запар у Чавусах праходзіць біятлонны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Дынары Смольскай, і славутая беларуская спартсменка не прапускае магчымасці адкрыць яго ва ўрачыстай абстаноўцы.