RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Майстры Бабруйскага і Круглянскага раёнаў прадставілі сваё майстэрства на Днях Магілёўскай вобласці ў Маскве

У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. Расійская сталіца будзе прымаць гасцей з Прыдняпроўскага краю па 22 красавіка ва ВДНГ. Выставачная экспазіцыя нашага рэгіёну «Магілёўшчына – гераічнае мінулае і слаўная будучыня» заклікана пазнаёміць жыхароў і гасцей Масквы з багатай гістарычнай, культурнай і турыстычнай спадчынай Магілёўшчыны, а таксама прадэманстраваць прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял вобласці.

Бярозавую алею заклалі ў вёсцы Новае Пашкава Магілёўскага раёна (відэа)

Бярозавая алея імя лётчыка Фёдара Храмянкова з'явілася ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна. Высаджвалі дрэвы - мясцовыя жыхары, школьнікі, працоўная моладзь і дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі. 40 бяроз, якія ўпрыгожаць вуліцу Храмянкова - падарунак Магілёўскага лясгаса.

У Мсціслаўскім раёне вяскоўцы сваімі сіламі ствараюць плошчу Дзяржаўнага герба і флага

Сонечны будні дзень. У аграгарадку Ходасы кіпіць праца. Школьнікі зграбаюць леташнюю лістоту, дарослыя манціруюць ліхтары на сонечных батарэях і абноўленыя каваныя лаўкі, рыдлёўкамі арудуюць ля пляцоўкі, дзе неўзабаве ўсталююць памятны знак земляку — Герою сацпрацы Уладзіміру Гарнастаеву.

Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО»

Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз. За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9 тыс. сайтаў.

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ

У Беларусі сёння, 9 красавіка, стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне.

Трэнеры па лёгкай атлетыцы і ваенрукі: у МДУ імя Куляшова з'явяцца новыя спецыяльнасці

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова сёлета пачнецца набор на новыя спецыяльнасці. Пра гэта расказаў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі МДУ імя А.А.Куляшова Аляксей Бірукоў.

Прэзідэнт абазначыў нацыянальна-дзяржаўную максіму - Ігар Марзалюк

У час назначэння новых кіраўнікоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб тым, што мы павінны абараняць краіну. Працай, крывёй, потым і сваім жыццём. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк падкрэсліў важнасць слоў кіраўніка дзяржавы:

Рэканструкцыя праспекта Дзімітрава падыходзіць да завяршэння

У Магілёве завяршаецца рэканструкцыя праспекта Дзімітрава. Першыя рамонтныя работы пачаліся тут яшчэ вясной у мінулым годзе. А зараз на гэтым аб'екце засталося, у асноўным, толькі завяршыць добраўпарадкаванне.

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі»

У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Пераможцамі ў 6 намінацыях сталі адміністрацыйныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму ў Магілёўскім раёне з'явілася Алея Памяці Героя

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму ў Магілёўскім раёне з'явілася Алея Памяці Героя. Размова пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны лётчыка Фёдара Несцяровіча Храмянкова. У яго гонар 5 красавіка ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна моладзь высаджвае дрэўцы.