Абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі», прысвечанага Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшоў сёння ў Магілёве. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 500 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Прыдняпроўскага краю. Канкурсанты прадставілі свае нумары ў дзвюх намінацыях: «Сцяг-шоу» і «Тэматычны відовішчны паказ».