Алег Курганскі, начальнік Асіповіцкага раёна электрасетак філіяла «Бабруйскія электычныя сеткі»:
- Быць часткай найважнейшага палітычнага інстытута - гаранта палітычнай стабільнасці і суверэнітэту, удзельнічаць у разглядзе і прыняцці рашэнняў, якія тычацца кожнага жыхара краіны гэта вялікая адказнасць.
Я ўпэўнены, што VІІ Усебеларускі народны сход забяспечыць згоду і парадак у грамадстве, умацуе асновы беларускай дзяржаўнасці. Важна захаваць і перадаць будучым пакаленням нашы галоўныя дасягненні - чыстае, мірнае неба над галавой, годныя ўмовы жыцця, упэўненасць у заўтрашнім дні.
Пераадолець любыя перашкоды, знайсці выйсце з самай складанай сітуацыі можна, калі дзейнічаць зладжана, разумеючы, у чым сапраўдныя інтарэсы і каштоўнасці нашага народа. Кіраўнік дзяржавы дакладна заўважыў, што сёння неабходна максімальна наблізіць цэнтры прыняцця рашэнняў да людзей, забяспечыць пастаянную, эфектыўную зваротную сувязь паміж уладай і насельніцтвам.
Таму галоўнае ў рабоце дэлегатаў Усебеларускага форуму - нацэленасць на канструктыўны дыялог і цеснае ўзаемадзеянне ў інтарэсах развіцця дзяржавы і працвітання нашага народа.
Надзея Мельнік, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабулін гладыш» дзеліцца думкамі аб маючым адбыцца ўдзеле ў найважнейшай падзеі палітычнага жыцця нашай краіны:
У мяне заўсёды была актыўная грамадзянская пазіцыя, таму лічу сябе маральна падрыхтаванай для працы на такой адказнай пасадзе, як дэлегат Усебеларускага народнага сходу.
Вядома, гэта будзе зусім іншы вопыт і значна больш высокі ўзровень адказнасці, бо быць дэлегатам УНС - гэта значыць вызначаць лёс сваёй краіны, прымаць стратэгічныя рашэнні, якія павінны забяспечыць беларускаму народу ўмовы для стабільнага развіцця, бяспекі і захавання міру.
Безумоўна, адчуваю вялікую адказнасць, але чакаю гэтай гэтай падзеі не з хваляваннем, а з душэўным спакоем і глыбокай упэўненасцю, што разам у нас усё атрымаецца!
Аляксей Ратушны, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады:
Усебеларускі народны сход - гэта сучаснае ўвасабленне ідэй народнага веча, на якім нашымі продкамі прымаліся жыццёва важныя рашэнні.
Тое, якімі паўнамоцтвамі сёння надзелены Усебеларускі народны сход, падкрэслівае яго высокі статус і накладае асаблівую адказнасць на народных дэлегатаў VІІ Усебеларускага форуму.
Нам трэба зрабіць шмат у самых розных напрамках і ў тым ліку ў галіне абароны краіны: зацвярджэнне Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, пры неабходнасці прыняцце рашэння аб увядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь надзвычайнага або ваеннага становішча.
Таму кандыдатуры дэлегатаў вылучаліся з улікам іх асобаснага патэнцыялу, здольнасці прымаць узважаныя рашэнні на дзяржаўным узроўні і, вядома, уменні данесці сутнасць прымаемых рашэнняў да жыхароў сваіх раёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі