RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прэс-канферэнцыя з удзельнікамі «Залатога шлягера» адбылася ў Магілёве (відэа)

У Магілёве стартаваў міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2023». Цягам 6 дзён на трох канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра выступяць артысты з чатырох краін. Удзельнікі фестывалю прыбываюць у Магілёў, знаёмяцца з нашым горадам, а нас знаёмяць з тым, што такое сапраўдны шлягер.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад МДУ імя Куляшова ў развіццё Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Унікальны медыцынскі праект тэсціруюць у абласной клінічнай бальніцы

Удзел у прэзентацыі пілотнага праекта па ўкараненні сістэмы Voice2Med у Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прыняў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На працягу месяца ўрачы некалькіх лячэбных і дыягнастычных аддзяленняў медустановы карысталіся сэрвісам у тэставым рэжыме.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 кастрычніка

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Леанід Мартынюк: неабходна знаходзіць новыя шляхі вырашэння кадравых пытанняў

З развіццём часу і новымі павевамі неабходна шукаць новыя шляхі вырашэння кадравых пытанняў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога семінара-практыкума «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і праца з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі».

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з маладзёжным актывам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка правёў сустрэчу з маладзёжным актывам.

У цяперашняй сустрэчы асаблівы сімвалізм: яна праходзіць напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці.

Юрый Гроераў пра «Залаты шлягер» - Магілёў прыме фестываль з 24 па 29 кастрычніка (відэа)

Магілёў у чаканні міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля перапынку любімыя мелодыі розных пакаленняў зноў прагучаць на канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра. Нагадаем, фестываль пройдзе з 24 па 29 кастрычніка.

Конкурс відэаролікаў да 100-годдзя ўчастковай службы міліцыі аб'яўлены ў Магілёўскай вобласці

Конкурс відэаролікаў да 100-годдзя ўчастковай службы міліцыі аб'яўлены ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.