У Горках незвычайна стартавалі навагоднія мерапрыемствы. Перш чым запаліць галоўную елку райцэнтра, па горадзе прайшла калона тэхнікі. Незвычайнай. У навагоднім шэсці ўдзельнічалі трактары, ярка ўпрыгожаныя агеньчыкамі і лямпачкамі. За рулём - казачныя персанажы.
Адкрываў калону энерганасычаны Беларус-3522. Гэты трактар быў удзельнікам першага аўтапрабегу 2020 года ў падтрымку Прэзідэнта, раённых «Дажынак», трактарнага біятлону. На пярэдніх процівагах ззяла ўпрыгожаная ялінка: яна «ехала» ў госці да сваёй старэйшай сястры - прыгажуні-ёлцы на галоўнай плошчы каля райвыканкама. Не менш прыбрана выглядаў і Беларус-82.1, выйграны на «ТрактарШоу» студэнтам факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА Уладзіславам Бабровічам. Легендарны трактар не паспеў з'ехаць з трала, а ўжо рухаўся ў калоне. Беларус-920 заслужыў заняць месца ў калоне ўдзелам у двух трактарных біятлонах, пяці фестывалях «АкадэміяПрофі». А колькі працы было ім выканана ў РУП «Учгас БДСГА» падчас працоўных камандзіровак! На ім, дарэчы, хлопцы атрымлівалі і пасведчанне трактарыста-машыніста.


- За святочным настроем стаяла вялікая праца, - адзначае дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Уладзімір Гусараў, які кіраваў энерганасычаным 3522. - Шмат вечароў майстры вытворчага навучання навучальнага палігона і вытворчых навучальных майстэрняў прыбіралі і ўпрыгожвалі трактары. Асабліва чакаў выезду на шэсце майстар вытворчага навучання Максім Лагуноў. Менавіта ён мусіў ехаць на чале калоны. Аднак жонка Вераніка зрабіла яму самы доўгачаканы падарунак - сына Цімафея, за якімі і адправіўся ў радзільню наш малады бацька замест удзелу ў шэсці.

Казачная калона ў суправаджэнні жыхароў горада прайшла на галоўную плошчу Горацкага раёна. Тут прайшоў святочны паказ Дзядоў Марозаў і Снягурак розных прадпрыемстваў горада. Кульмінацыйным момантам стала не зусім звычайнае запальванне навагодняй ёлкі: Дзед Мароз з Горацкага РАНС па пажарнай лесвіцы, упрыгожанай агеньчыкамі, дабраўся да верхавіны і ўзмахам чароўнага посаха запаліў на ёй агні!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі