Напярэдадні святкавання Дня маці ў Магілёўскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, куды былі запрошаны 30 маці з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Шапнеўская, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кацярына Музычэнка.