RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прафсаюзы АПК працягваюць ушаноўваць перадавікоў жніва Магілёўскай вобласці

Магілёўская абласная прафсаюзная арганізацыя беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу не пакідае па-за ўвагай лідэраў жніва-2023 у рэгіёне. Перадавікоў прафсаюзы па традыцыі віншуюць проста ў полі.

З музыкай і народным каларытам. У Магілёўскім раёне інвестфорум завяршыўся яркай тэатралізацыяй

З музычным акцэнтам і народным каларытам завяршыўся V Інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей». Творчыя калектывы раёна прадставілі гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства тэатралізацыю народнага гуляння «Спасаўскі кірмаш».

Алег Чыкіда: інвестфорум у Магілёўскім раёне дапамагае знайсці адказы на новыя эканамічныя выклікі

Інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей» стаў пляцоўкай для выпрацоўкі адказаў на эканамічныя выклікі сучаснасці. Такой думкай падчас правядзення мерапрыемства падзяліўся старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда.

У Магілёўскім раёне ўдзельнікі дзіцячага эканамічнага форуму прадставілі больш за 30 бізнес-праектаў

У Магілёўскім раёне ўдзельнікі дзіцячага эканамічнага форуму прапанавалі больш за 30 бізнес-праектаў. Мерапрыемства прайшло трэці раз і стала часткай праграмы V Інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей».

Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць 26 жніўня ў Магілёўскай вобласці

26 жніўня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Свае пытанні можна будзе задаць:
 

Здабыча торфу праходзіць у Быхаўскім раёне (відэа)

Самая незвычайная ўборачная ідзе на Быхаўшчыне. Ня збожжавых і зернебабовых. Прадпрыемства «Дняпроўскае» на гэтых землях вядзе здабычу торфу. А яго ўборка залежыць ад умоў надвор'я. І зараз у машыністаў - гарачая пара. Штодзень вядзецца здабыча каля 3,5 тыс. тон карысных выкапняў.

У Шклоўскім раёне прафсаюзы сустрэліся з маладымі медыкамі і заахвоцілі перадавікоў-аграрыяў

Намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Алена Латушкіна са старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктарам Суславым наведалі Шклоўскую цэнтральную бальніцу і Слабадскі фельчарска-акушэрскі пункт. Азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай амбулаторыі і бальніцы, умовамі працы і адпачынку медперсаналу, паразмаўлялі з маладымі спецыялістамі.

Чэмпіянат па службовым мнагаборстве спецыялістаў-кінолагаў праходзіць у Магілёве

Цікавыя спаборніцтвы праходзяць у Магілёве. На базе вайсковай часці 6713 пачаўся чэмпіянат унутраных войскаў па службовым мнагаборстве спецыялістаў-кінолагаў. Удзел у турніры бяруць каманды з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана.

Абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» атрымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» уручылі сёння старшыні рэгіянальнага аддзялення Максіму Гурыну.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі першую перамогу на Кубку губернатара Тульскай вобласці

У Туле працягваецца перадсезонны хакейны турнір сярод маладзёжных клубаў «Кубак губернатара Тульскай вобласці».