RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валерый Малашка: прыемна адзначыць высокую адказнасць саміх грамадзян - яны свядома ідуць служыць у армію

Падвядзенне вынікаў вясенняй прызыўной кампаніі і пастаноўка задач на восеньскі прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве адбыліся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У інструктыўна-метадычным зборы прынялі ўдзел старшыні і члены прызыўных камісій з усіх рэгіёнаў вобласці. Лепшых з іх па выніках вясновага прызыву адзначылі ўзнагародамі. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама, старшыні Магілёўскай абласной прызыўной камісіі Валерыя Малашкі.

Як адзначыў ваенны камісар Магілёўскай вобласці палкоўнік Віталь Ядзевіч, па выніках вясенняй прызыўной кампаніі Магілёўская вобласць выйшла на першае месца ў рэспубліцы, хаця і не мела 100 працэнтаў выніку па аб'ектыўных прычынах, у першую чаргу - дэмаграфічнага характару, патрабаванням па стану здароўя.

«Планка, якая была намі ўзятая вясной - звыш 80% - дастаткова высокая і задача, якая стаіць на бягучую прызыўную кампанію, выканаць яе на 100%. На сёння ўсё дазваляе дасягнуць гэтай мэты», - выказаў упэўненасць ён.

Важнасць выканання пастаўленай Міністэрствам абароны задачы падкрэсліў Валерый Малашка. Ён падзякаваў усім, хто меў дачыненне да вясенняй прызыўной кампаніі за зладжаную працу: «Прыемна адзначыць высокую адказнасць саміх грамадзян – яны свядома ідуць служыць у армію. Ускосным крытэрам якасных адзнак з'яўляецца невысокая колькасць зваротаў на маё імя, як кіраўніка абласной прызыўной камісіі. У асноўным тыя, з кім адбыліся гутаркі, прымалі рашэнне служыць. У сваю чаргу, ваенныя камісарыяты імкнуліся падабраць магчымыя ўмовы з улікам сямейных і іншых абставін. Жыццёвыя сітуацыі бываюць розныя, да ўсіх мы прыслухоўваемся, але пры гэтым выконваем галоўную задачу - укамплектаванні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

У час асенняй кампаніі ў Магілёўскай вобласці плануецца прызваць на службу звыш 1,7 тыс. маладых людзей.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая