Удасканаленне работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб абмяркоўваецца сёння на семінары ў Магілёўскім аблвыканкаме. У якасці ўдзельнікаў запрошаны начальнікі аддзелаў (упраўленняў) па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гаррайвыканкамаў і адміністрацый раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, рэзерв кадраў, работнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, спецыялісты абласных і іншых арганізацый, адказных за работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.